
Летнія лінгвістычныя лагеры ў бібліятэцы
- Details
- Створана 26.06.2023 12:33
У перыяд летніх канікул у бібліятэцы традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы для лінгвістычных лагераў г. Віцебска.
Для навучэнцаў школ з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы ў чэрвені супрацоўнікамі былі праведзены краіназнаўчыя ўрокі па землях Германіі, якія праходзяць у рамках краіназнаўчага праекта. Школьнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй, геаграфіяй, эканомікай і славутасцямі зямель Германіі, але і пагрузіліся ў займальныя тэматычныя настольныя гульні.
Таксама ў рамках праекта «Экарацыянальнасць» быў праведзены літаратурны ўрок «Будучыня без смецця».


































