
Гадзіна інфармавання «Папярэджанне надзвычайных сітуацый у побыце і на працоўным месцы»
- Details
- Створана 28.06.2023 09:33
28 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармавання па пытанні папярэджання надзвычайных сітуацый у побыце і на працоўным месцы.
Начальнік Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Валжанкоў расказаў пра перадумовы і прычыны ўзнікнення пажараў, прывёў прыклады і агучыў статыстыку па Рэспубліцы Беларусь.
Віталь Анатольевіч таксама нагадаў прысутным аб асноўных патрабаваннях па забеспячэнні бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах.


































