
Выстаўка афортаў Л. С. Анцімонава
- Details
- Створана 26.03.2012 08:14
З 26 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве экспануецца выстаўка афортаў Л. С. Анцімонава "Паміж магіяй і алхіміяй...", падораных ім бібліятэцы на пастаяннае захоўванне, а таксама кніжная выстава "Маё мастацтва – мой лёс", прысвечаная памяці вядомага графіка і педагога.
Леанід Сяргеевіч Анцімонаў нарадзіўся 16 снежня 1934 года. Скончыў Рыжскае мастацка-рамеснае вучылішча і Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва, мастацка-графічны факультэт ВДПІ імя С. М. Кірава (цяпер ВДУ імя П. М. Машэрава). Доўгія гады выкладаў у тым жа інстытуце. Быў удзельнікам міжнародных (Польшча, Чэхаславакія, Венгрыя, Італія, Бельгія, Англія, Аўстрыя, Германія, ЗША), рэспубліканскіх і абласных выставак. Працаваў у розных графічных тэхніках: афорце, літаграфіі, ксілаграфіі. Адкрыў уласныя спосабы гравюры на кардоне, фанеры і дрэвавалакністай пліце, калажны спосаб гравюры на кардоне і флоратыпію. Гэта работа была абагульнена ім у метадычных дапаможніках для студэнтаў. Была, была, была...
16 лютага 2012 года Леаніда Сяргеевіча Анцімонава не стала.
Гэта выстаўка – даніна памяці Чалавеку, Мастаку, Педагогу.


































