
Інфармацыйны дайджэст «Абарона персанальных дадзеных. Важна ведаць!»
- Details
- Створана 18.07.2023 14:50
Сучасны свет уладкованы так, што людзі ледзь не штодзённа падаюць свае персанальныя дадзеныя кампаніям і іншым людзям.
На рабоце, у банках, офісах мабільных аператараў, любых дзяржустановах нас просяць паведаміць сваё імя і прозвішча, хатні адрас, нумар і серыю пашпарта, кантактны тэлефон і іншыя звесткі. Пры гэтым важна, каб такая інфармацыя не стала здабыткам шырокай грамадскасці ці не была нядобрасумленна выкарыстаная.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Абарона персанальных дадзеных. Важна ведаць!» з серыі «Дзелавы саветнік».
У дайджэсце змяшчаецца інфармацыя, якая раскрывае само паняцце «персанальныя дадзеныя». Разгледжаны Рэкамендацыі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных па апрацоўцы персанальных дадзеных у сферы працоўных адносін, а таксама адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за парушэнне заканадаўства аб персанальных дадзеных.
Інфармацыйны дайджэст адрасаваны кіраўнікам, спецыялістам юрыдычных службаў, студэнтам юрыдычных факультэтаў, а таксама шырокаму кругу карыстальнікаў.


































