
Дабрачынная акцыя «Кнігі ў падарунак»
- Details
- Створана 21.07.2023 09:13
18 ліпеня супрацоўнікі аддзела абанемента перадалі ў дар бібліятэцы ўстановы ЛПП № 4 УДВП МУС па Віцебскай вобласці больш за 200 кніг. Сярод іх класічныя творы, сучасныя замежныя і айчынныя дэтэктывы, фантастыка.
Акцыя праходзіла ў рамках дабрачыннай праграмы «Міласэрнасць».
Кнігі былі сабраны чытачамі, неабыякавымі да лёсу людзей, якія ў сілу абставін апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Спадзяемся, што атрыманыя ў дар выданні знойдуць свайго чытача.
Выказваем шчырую ўдзячнасць нашым наведвальнікам за іх актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі.



































