
Прэзентацыя матывацыйнага адвент-альбома «Хачу ў школу»
- Details
- Створана 25.07.2023 09:02
22 ліпеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя матывацыйнага адвент-альбома «Хачу ў школу».
Гэтае выданне выйшла зусім нядаўна ў выдавецтве «Папуры», а напісалі яго два віцебскія аўтары, педагогі-псіхолагі Вера Лабейка і Ала Спірыдонава. Адкрыўшы гэтую кнігу, дзеці атрымаюць новыя веды аб школьным жыцці, выканаюць заданні, пераадолеюць цяжкасці і даб'юцца поспеху, што паспрыяе веры ў сябе і фарміраванню матывацыі да вучобы.
Аўтары выйшлі да будучых першакласнікаў і іх бацькоў у вобразах Феі Краіны ведаў і Феі Краіны добрых спраў. Разам з дзецьмі яны збіралі школьны партфель, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні аб школьным жыцці, стваралі закладкі, якія валодаюць чароўнай сілай матчыных слоў. Дарослыя госці даведаліся пра цяжкасці першага школьнага года, прыёмы зніжэння трывожнасці ў маленькіх вучняў і палягчэння перыяду адаптацыі.


































