
Фотавыстава Юрыя Бялінскага «Валянцін Курбатаў. Пісьменнік. Пскоўскі грамадзянін»
- Details
- Створана 28.07.2023 11:48
У рамках правядзення Дзён Пскоўскай вобласці ў горадзе Віцебску ў бібліятэцы адкрылася фотавыстава Юрыя Бялінскага «Валянцін Курбатаў. Пісьменнік. Пскоўскі грамадзянін» з фонду Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Расійская Федэрацыя).
Валянцін Якаўлевіч Курбатаў (1939–2021) – савецкі і расійскі літаратурны крытык, літаратуразнаўца, празаік, паэт, член Саюза пісьменнікаў Расіі (1978), сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі (1994–1999). Акадэмік расійскай славеснасці (1997), член Грамадскай палаты Расіі (2010–2014). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі; член журы літаратурнай прэміі «Ясная Паляна», член рэдкалегіі часопісаў «Літаратурная вучоба», «Дзень і ноч», «Руская правінцыя», «Раман-газета».
З 1962 года Валянцін Якаўлевіч жыў і працаваў у Пскове, а ў лютым 2022 года яго імя было прысвоена Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы.
Выстава адкрыта да 15 жніўня.


































