
Міжнародны сеткавы анлайн-праект «Лепшы казачнік свету. Шарль Перо: віртуальнае падарожжа па казках»
- Details
- Створана 28.07.2023 12:05
У 2023 годзе споўнілася 395 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых казачнікаў свету – Шарля Перо.
Гэтай падзеі і быў прысвечаны міжнародны сеткавы анлайн-праект «Лепшы казачнік свету. Шарль Перо: віртуальнае падарожжа па казках», які быў арганізаваны і праведзены ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя В. Я. Курбатава» і ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна». У рамках праекта дашкольнікі і малодшыя школьнікі агульнаадукацыйных, мастацкіх школ, выхаванцы творчых студый намалявалі персанажа з любімага твора Шарля Перо. Старэйшыя школьнікі і студэнты прынялі ўдзел у парадзе чытацкіх успамінаў і напісалі эсэ на тэму «Чаму мне падабаецца творчасць Шарля Перо? Цікава яно ў 21 стагоддзі і чаму?».Таксама ўсе жадаючыя маглі зрабіць відэазапіс з чытаннем урыўка з твора Шарля Перо альбо інсцэніроўкай яго казкі на адной з замежных моў.
Прапануем пазнаёміцца з работамі ўдзельнікаў анлайн-праекта: малюнкі, эсэ, відэаматэрыялы.


































