
Пазнавальная гадзіна «Модная мова, або Зброя няўпэўненых у сабе людзей»
- Details
- Створана 04.08.2023 10:34
3 жніўня ў рамках культурна-дасугавага праекта «Суразмоўца» прайшла пазнавальная гадзіна для вучняў 5–7 класаў школьнага лагера «Данко» сярэдняй школы № 4 г. Віцебска.
Падчас мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення нецэнзурнай лексікі, даведаліся пра згубны ўплыў брыдкаслоўя на ўнутраны свет і здароўе чалавека, паглядзелі пазнавальныя ролікі.


































