
Краязнаўчае дасье «Рэйкавы цуд»
- Details
- Створана 09.08.2023 10:19
8 жніўня ў бібліятэцы прайшла сустрэча з краязнаўцам, загадчыкам Музеем гісторыі прыватнага калекцыянавання, аўтарам кніг па гісторыі віцебскага трамвая Васілём Паўлючковым.
Віцебск стаў першым населеным пунктам Рэспублікі Беларусь, у якім з'явіўся электрычны трамвай. У 2023 годзе гэтай знакавай падзеі ў гісторыі нашага горада споўнілася ўжо 125 гадоў.
Выхаванцы школьнага лагера «Алімпіец» ДУА «СШ № 4 г. Віцебска» пазнаёміліся с гісторыяй і сучаснасцю такога звыклага, але адначасова такога незвычайнага віду гарадскога транспарту, як трамвай. Госць бібліятэкі задаваў каверзныя пытанні і не даваў сумаваць хлопчыкам і дзяўчынкам. Ну а яны змаглі даведацца пра ўсё, што іх цікавіла па гэтай тэме.


































