
«Пуцяводная зорка Беларусі: прападобная Еўфрасіння Полацкая»
- Details
- Створана 17.08.2023 12:52
10 жніўня ў рамках культурна-дасугавага праекта «Суразмоўца» прайшла пазнавальная гадзіна для навучэнцаў 5–7-х класаў школьнага лагера «Данка» сярэдняй школы № 4 г. Віцебска.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй выбітнай беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай, даведаліся цікавыя факты з жыцця святой. З дапамогай пытанняў пазнавальнай віктарыны дзятва праверыла свае веды пра эпоху Полацкага княства, пашырыла слоўнікавы запас, праявіла кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе.
Завяршылася наведванне бібліятэкі экскурсіяй у аддзел рэдкай кнігі, дзе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты летапіснай і кніжнай спадчыны Беларусі.


































