
«Віцебск: дні і ночы мужнасці»
- Details
- Створана 18.08.2023 13:25
У рамках культурна-дасугавага праекта «Суразмоўца» 17 жніўня прайшоў урок мужнасці для навучэнцаў 5–7-х класаў школьнага лагера «Данка» сярэдняй школы № 4 г. Віцебска.
Прэзентацыя пра канцэнтрацыйныя лагеры, якія дзейнічалі на тэрыторыі Віцебска і яго наваколля, расказала пра дзесяткі тысяч вязняў, якія без суда сталі ахвярамі нацысцкага тэрору. Урыўкі з дакументальных фільмаў паказалі некаторыя факты пра спробы фашыстаў заняволіць і знішчыць беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Завяршылася сустрэча абмеркаваннем цікавых фактаў з архіўных дакументаў, прысвечаных вызваленню Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


































