
Відэапрэзентацыя «Крыміналістычны прафайлінг»
- Details
- Створана 28.08.2023 13:57
З Дня ўтварэння органаў унутраных спраў Віцебскай вобласці 15 жніўня 1918 года споўнілася 105 гадоў.
Гісторыя органаў унутраных спраў – гэта неад'емная частка гісторыі беларускага народа і дзяржавы. Сучасны стан міліцыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вынікам яе працяглай эвалюцыі, назапашвання, абагульнення і выкарыстання найбольш аптымальных і эфектыўных форм працы.
У дзейнасці органаў унутраных спраў актыўна выкарыстоўваюцца розныя напрамкі псіхалагічнай навукі, сярод якіх можна вылучыць прафайлінг. Менавіта ён напрамую звязаны з працэсам устанаўлення невядомага злачынца ў рамках расследавання злачынства і грунтуецца на аснове аналізу месца злачынства, метадах юрыдычнай псіхалогіі і заканамернасцях чалавечых паводзін.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна падрыхтаваў відэапрэзентацыю «Крыміналістычны прафайлінг» пра сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці праваахоўных органаў па выяўленні, спыненні і папярэджанні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў.


































