
Бясплатная юрыдычная дапамога
- Details
- Створана 31.08.2023 15:21
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна стала адной з пляцовак правядзення дабрачынных прававых кансультацый па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Акцыя прымеркавана да Дня ведаў і заклікана дапамагчы людзям, якія не могуць дазволіць сабе аплату паслуг адвакатаў, атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Гэты фармат работы з'яўляецца важным у падтрымцы шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, якія сутыкаюцца з рознымі прававымі праблемамі.
У нашым рэгіёне акцыя арганізавана пры ўдзеле Віцебскай натарыяльнай акругі і абласной калегіі адвакатаў. 31 жніўня кансультаванне наведвальнікаў бібліятэкі правяла намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома.


































