eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Віцебская абласная бібліятэка на ХХХ Дні беларускага пісьменства

Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна 2–3 верасня 2023 года прадстаўляла на ХХХ Дні беларускага пісьменства ў Гарадку маштабную кніжную экспазіцыю, у якую ўвайшлі звыш за 100 лепшых кніг пра наш рэгіён.

Пра гісторыю і сучаснасць вобласці расказаў раздзел «Віцебская вобласць: вехі гісторыі». Сярод прадстаўленых выданняў – «Верхні замак Віцебска (IX–XVIII стст.)» Леаніда Каледзінскага, зборнікі дакументаў «Віцебская губерня», выдадзеныя абласным архівам, кнігі віцебскага гісторыка Мікалая Півавара і іншыя.

Наведвальнікі пазнаёміліся з творчасцю і выданнямі літаратараў паўночнага рэгіёна – калектыўнымі і аўтарскімі паэтычнымі зборнікамі. Многія выданні выйшлі невялікімі тыражамі, іх можна знайсці толькі ў фондах абласной бібліятэкі.

Шматлікая дэлегацыя на чале са старшынём Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамарай Красновай-Гусачэнка прэзентавала альманах «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная», які аб'яднаў на 350 старонках творы 33 аўтараў Віцебшчыны. Перад гледачамі ў Гарадку выступілі Мікалай Намеснікаў, Сяргей Трафімаў, Ірына Радзіхоўская, Сяргей Красоў, Мікалай Гарбачоў, Тамара Кавалёва, Іна Мароз і іншыя.

Тэму Вялікай Айчыннай вайны і генацыду на тэрыторыі вобласці раскрыла экспазіцыя «Беларусь памятае» з кнігамі «Глыбоцкае гета», «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Віцебская вобласць», іншымі. Стэнд выклікаў актыўную цікавасць у гасцей свята, яны фатаграфаваліся з Ларысай Бруевай, аўтарам кнігі «Пакуль не пахаваны апошні салдат», Людмілай Нікіцінай, аўтарам кнігі «Заронава памятае». Супрацоўнікі Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея дзякавалі за прадстаўленыя на экспазіцыі буклеты пра подзвігі на сваёй зямлі.

Зборнікі матэрыялаў «Віцебскі край» прыцягнулі ўвагу Кіраўніка Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці Дзмітрыя Пятрова, які выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле расійскіх даследчыкаў у навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі ў 2023 годзе.

Маляўнічыя і эксклюзіўныя выданні пра народны касцюм, саломапляценне і мясцовых майстроў народнай творчасці сталі асобнай часткай выставачнага праекта. Пра літаратурныя сталіцы Віцебскай вобласці – Глыбокае, Орша, Полацк, Паставы і Гарадок, якія ў розныя гады прымалі Дзень беларускага пісьменства, распавёў блок «Вітаю цябе, беларуская кніга!».

У год 120-годдзя з дня нараджэння ўраджэнца Віцебска пісьменніка Лазара Лагіна і 85-годдзя першага выдання чароўнай аповесці-казкі «Стары Хатабыч» бібліятэка пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Віцьбічы» праводзіць конкурс аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча». Лепшыя работы ўдзельнікаў конкурсу былі прадстаўлены для галасавання гледачоў на свяце ў Гарадку, а ўзнагароду пераможцу ўручаць у Дзень бібліятэк Беларусі.

Выставачны павільён Віцебскай абласной бібліятэкі наведалі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў і іншыя афіцыйныя госці Дня беларускага пісьменства, якія таксама вызначылі сваіх фаварытаў сярод аўтараў кніжных ілюстрацый.

Экскурсію па бібліятэчнай экспазіцыі праводзіў у вобразе Францыска Скарыны полацкі паэт Аляксандр Раткевіч. За памятнай паштоўкай з аўтографам першадрукара і філосафа-гуманіста стаяла чарга з наведвальнікаў.

Удзел Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ў ХХХ Дні беларускага пісьменства ў Гарадку быў цікавым і пазнавальным і для гасцей павільёна, і для ўдзельнікаў дэлегацыі, і, безумоўна, стаў важным крокам у развіцці культурнага жыцця рэгіёна і падтрымцы беларускай літаратуры.

 

  • Супрацоўнікі Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея
    big image
    Супрацоўнікі Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея
  • Госці павільёна Віцебскай абласной бібліятэкі
    big image
    Госці павільёна Віцебскай абласной бібліятэкі
  • Францыск Скарына мае зносіны з гасцямі свята
    big image
    Францыск Скарына мае зносіны з гасцямі свята
  • Міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў і Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло разглядаюць кніжныя ілюстрацыі
    big image
    Міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў і Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло разглядаюць кніжныя ілюстрацыі
  • Экспазіцыя Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна на ХХХ Беларускім дні пісьменства ў Гарадку
    big image
    Экспазіцыя Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна на ХХХ Беларускім дні пісьменства ў Гарадку
  • Паэт з Оршы Сяргей Трафімаў
    big image
    Паэт з Оршы Сяргей Трафімаў
  • Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая пасля галасавання за прыз сімпатый гледачоў
    big image
    Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая пасля галасавання за прыз сімпатый гледачоў
  • Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Зоя Гукава
    big image
    Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Зоя Гукава
  • Дэлегацыя Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Тамарай Красновай-Гусачэнка
    big image
    Дэлегацыя Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Тамарай Красновай-Гусачэнка
  • Таццяна Адамян і рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Лапацінская
    big image
    Таццяна Адамян і рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Лапацінская
  • Людміла Нікіціна, аўтар кнігі «Заронава памятае», з унукам і Ларысай Рагачовай
    big image
    Людміла Нікіціна, аўтар кнігі «Заронава памятае», з унукам і Ларысай Рагачовай
  • Падчас прэзентацыі кнігі «Рака памяці» Святланы Дзядзінкінай і Сяргея Кавалеўскага
    big image
    Падчас прэзентацыі кнігі «Рака памяці» Святланы Дзядзінкінай і Сяргея Кавалеўскага
  • Таццяна Адамян уручае лісты для галасавання ў конкурсе «Малюем чароўны свет Хатабыча»
    big image
    Таццяна Адамян уручае лісты для галасавання ў конкурсе «Малюем чароўны свет Хатабыча»
  • Святлана Дзядзінкіна перадала кнігу «Рака памяці» з аўтографамі ў дар Віцебскай і Брэсцкай абласным бібліятэкам
    big image
    Святлана Дзядзінкіна перадала кнігу «Рака памяці» з аўтографамі ў дар Віцебскай і Брэсцкай абласным бібліятэкам
  • Госці свята каля павільёна бібліятэкі
    big image
    Госці свята каля павільёна бібліятэкі
  • Ірына Радзіхоўская чытае свае вершы
    big image
    Ірына Радзіхоўская чытае свае вершы
  • Ларыса Бруева, аўтар кнігі «Пакуль не пахаваны апошні салдат»
    big image
    Ларыса Бруева, аўтар кнігі «Пакуль не пахаваны апошні салдат»
  • Францыск Скарына мае зносіны з гасцямі свята
    big image
    Францыск Скарына мае зносіны з гасцямі свята
  • Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і іншыя афіцыйныя госці ў павільёне бібліятэкі
    big image
    Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і іншыя афіцыйныя госці ў павільёне бібліятэкі
  • Кіраўнік Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці Дзмітрый Пятроў з калегамі і загадчыкам аддзела краязнаўства Ларысай Рагачовай
    big image
    Кіраўнік Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці Дзмітрый Пятроў з калегамі і загадчыкам аддзела краязнаўства Ларысай Рагачовай