
Мультымедыйны рэсурс «Святыя заступнікі Віцебшчыны»
- Details
- Створана 07.09.2023 14:48
За шматвяковую гісторыю Праваслаўя на землях Беларусі праславіліся многія прапаведнікі і абаронцы веры. Сярод безлічы святых ёсць тыя, якія маюць дачыненне да віцебскага краю.
«Святыя заступнікі Віцебшчыны» – гэта ўнікальны праект, які створаны супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» па блаславенні епіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і сугучны ідэі Года міру і стваральнай працы.
Рэсурс расказвае пра жыццё і подзвігі праваслаўных людзей, якія служылі Богу і людзям на нашай зямлі, пра іх сувязь з Прыдзвіннем, месцы іх нараджэння, служэння і спачыну. Мультымедыйны рэсурс дапамагае больш глыбока зразумець іх жыццё і подзвігі, дэманструе прыклады духоўнага жыцця.
Дзякуючы бібліяграфічнаму спісу літаратуры, інфаграфіцы, фота- і відэаматэрыялам, лёгка арыентавацца ў вялікім аб'ёме прадстаўленай інфармацыі. Выкарыстоўваць матэрыялы можна як для асабістага вывучэння, так і для адукацыйных мэт. Аўдыягід, створаны на платформе izi.TRAVEL, дазваляе здзейсніць віртуальнае падарожжа па месцах увекавечання памяці праслаўленых святых.
Відэаагляд рэсурса «Святыя заступнікі Віцебшчыны» размешчаны на YouTube-канале бібліятэкі.
Прэзентацыя мультымедыйнага рэсурса «Святыя заступнікі Віцебшчыны» адбудзецца 14 верасня ў 14.00 у канферэнц-зале.
Далучайцеся да нас, каб даведацца больш аб святых на віцебскіх землях.


































