
Відэапрэзентацыя «Бібліятэкі Старажытнага Рыма»
- Details
- Створана 13.09.2023 10:40
Бібліятэкі свету маюць сваю гісторыю развіцця. У Старажытным Рыме ў пачатку свайго існавання яны былі прыватнымі і складаліся з грэчаскіх кніг, захопленых падчас заваяванняў. Ужо на мяжы новай эры імператары, каб увекавечыць свае імёны, сталі клапаціцца пра бібліятэкі, фінансаваць стварэнне і капіраванне кніг.
Да III стагоддзя ў Рыме налічвалася 28 дзяржаўных публічных бібліятэк, якія ўключалідзве асноўныя секцыі – лацінскай і грэчаскай літаратуры.
Прыватныя бібліятэкі таксама мелі сваё месца ў кніжнай культуры Рыма. Іх абстаўлялі з раскошай, упрыгожвалі партрэтамі і бюстамі знакамітых пісьменнікаў, часам яны мелі вялізны аб'ём, параўнальны з фондамі дзяржаўных бібліятэк.
Бібліятэкі сталі не толькі месцам захоўвання кніг, але і цэнтрам адукацыі і культурнага жыцця. Больш падрабязна пра гэта можна даведацца з відэапрэзентацыі «Бібліятэкі Старажытнага Рыма».


































