
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 13.09.2023 11:18
Паважаныя чытачы бібліятэкі і калегі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём бібліятэк Беларусі!
Гэтае свята па праве з'яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу – яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.
Няхай кожны дзень натхняе вас на новыя дасягненні, будзе напоўнены творчым сэнсам, радасцю і дабром.
Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»
Таццяна Адамян



































