
Інфа-квэст «3D – Дзень Добрых Спраў»
- Details
- Створана 15.09.2023 10:18
Сфарміраваць уяўленне пра дабрыню і сяброўства як пра каштоўныя якасці асобы змаглі навучэнцы 3-х класаў ДУА «СШ № 2 г. Віцебска імя Ф. Ц. Блахіна» на інфа-квэсце «3D – Дзень Добрых Спраў».
13 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы яны адказвалі на пытанні віктарын, вучыліся адрозніваць добрыя ўчынкі ад дрэнных, разгадвалі загадкі і рэбусы, якія патрабавалі ад іх супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі. Атрыманыя ў выніку станоўчыя эмоцыі сталі ўзнагародай за намаганні і дасягненні. Такі досвед дапамагае фармаваць навыкі, якія неабходныя на працягу ўсяго жыцця чалавека.


































