
Акцыя-знаёмства «Месца сустрэчы – бібліятэка»
- Details
- Створана 15.09.2023 09:35
14 верасня ў бібліятэцы прайшла акцыя-знаёмства «Месца сустрэчы – бібліятэка» для студэнтаў 1 курса «МІПСА» па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У рамках акцыі адбылася гадзіна інфармацыі «На шляху да адзінства». 17 верасня Рэспубліка Беларусь будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Гэта самае «маладое» на дадзены момант дзяржаўнае свята, якое адзначаецца з 2021 года. Ён сімвалізуе згуртаванасць і адзінства беларускага народа, якое забяспечвае краіне дабрабыт і працвітанне, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Аб гістарычнай аснове свята расказала намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч.
Таксама ў межах акцыі студэнты пазнаёміліся з аддзелам «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» і яго працай.
Спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Марына Мысько расказала аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах НЦПІ Рэспублікі Беларусь.


































