
Дзень інфармацыі для навучэнцаў УА “ВДТК”
- Details
- Створана 17.02.2012 11:13
15 лютага супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры правялі Дзень інфармацыі для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.
У ходзе экскурсіі навучэнцы наведалі аддзелы абласной бібліятэкі, пазнаёміліся са спецыфікай абслугоўвання карыстальнікаў у аўтаматызаваным рэжыме, работай электроннага каталога, а таксама праслухалі бібліяграфічны агляд літаратуры па інжынернай геадэзіі, праектаванні і будаўніцтве грамадзянскіх і прамысловых будынкаў. Супрацоўнікамі аддзела была падрыхтавана выстава кніг і перыядычных выданняў па тэарэтычных і практычных пытаннях будаўніцтва.



































