
Вынікі конкурсу «Малюем чароўны свет Хатабыча»
- Details
- Створана 15.09.2023 14:12
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна пры інфармацыйнай падтрымцы Рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» правяла конкурс аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча».
Ён прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Лазара Лагіна, ураджэнца горада Віцебска, і 85-годдзю першага выдання чароўнай аповесці-казкі «Стары Хатабыч».
Усяго на конкурс было прадстаўлена 83 работы, узрост удзельнікаў – ад 5 гадоў да 51 года. Усе малюнкі былі творчымі і незвычайнымі. Аднак некаторыя ўдзельнікі вылучыліся сваімі нестандартнымі рашэннямі. Яны не абмежаваліся прапанаванымі сюжэтамі, а перанеслі падзеі аповесці ў Віцебск. Гэта асабліва парадавала наша журы.
Для вызначэння пераможцаў усе прадстаўленыя малюнкі былі прааналізаваны па некалькіх крытэрыях: адпаведнасць тэме конкурсу – малюнкі павінны былі быць звязаныя з вобразам Хатабыча і яго прыгодамі, якасць выканання – ацэньваліся тэхніка малюнка, выкарыстанне колеру, кампазіцыя, а таксама арыгінальнасць і творчы падыход – улічвалася, наколькі аўтар малюнка змог праявіць сваю індывідуальнасць і адысці ад стандартных рашэнняў.
У выніку камісія выбрала пераможцаў конкурсу ў кожнай з трох узроставых катэгорый (3–12 гадоў, 13–18 гадоў, 19+ гадоў).
Пераможцамі конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча» (3–12 гадоў) сталі:
Лаўрэат I ступені – Дар'я Пятрова.
Лаўрэат II ступені – Вераніка Шаршнёва.
Лаўрэат III ступені – Паліна Бойка.
Ва ўзроставай катэгорыі (13–18 гадоў):
Лаўрэат I ступені –- Кіра Шайко.
Лаўрэат II ступені – Анастасія Нікіфарава.
Лаўрэат III ступені – Крысціна Палякова.
Ва ўзроставай катэгорыі (19+ гадоў):
Лаўрэат I ступені – Марыя Ісаенка.
Лаўрэат II ступені – Святлана Палідавец.
Лаўрэат III ступені – Таццяна Лузан.
Уладальнікам Прыза сімпатый гледачоў стала Марыя Ісаенка, яе работа набрала найбольшую колькасць галасоў у перыяд работы выставачнага павільёна рэдакцыі газеты «Віцьбічы» на Дні беларускага пісьменства ў г. Гарадку.
Пазнаёміцца з работамі лаўрэатаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу можна на выставе, якая размешчана ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
Усім удзельнікам конкурсу мы выказваем падзяку за творчы падыход і цікавыя рашэнні і спадзяемся, што наш конкурс натхніў усіх на новыя творчыя здзяйсненні!


































