
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куцеінскія чытанні»
- Details
- Створана 19.09.2023 09:28
У Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Куцеінскія чытанні», якая адбылася 15 верасня 2023 года ў Свята-Багаяўленскім Куцеінскім мужчынскім манастыры г. Оршы, прыняла ўдзел загадчык агульнай чытальнай залы Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Патоцкая.
Канферэнцыя, прымеркаваная да 400-годдзя з дня заснавання Куцеінскага манастыра, аб'яднала супрацоўнікаў епархій Беларускай праваслаўнай царквы, гісторыкаў, бібліятэкараў, выкладчыкаў, музейных работнікаў і краязнаўцаў.
У праграме секцыі «Духоўна-культурная спадчына Белай Русі: мінулае і сучаснасць» прагучаў даклад «Гісторыя Праваслаўя роднага краю ў інтэрнет-рэсурсе «Святыя заступнікі Віцебшчыны».
Таццяна Віктараўна расказала, што мэта ўнікальнага праекта, створанага ў рамках комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» па благаславенні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і сугучнага ідэі Года міру і стварэння, – абудзіць у свецкай аўдыторыі цікавасць да праваслаўнай культуры і гісторыі роднага краю, а таксама ў даступнай форме распавесці пра святых заступнікаў Віцебшчыны, іх жыццё і подзвіг у імя Госпада і людзей.
Матэрыялы мультымедыйнага рэсурсу зацікавілі ўдзельнікаў канферэнцыі – бібліятэкараў, выкладчыкаў ВНУ, педагогаў агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай.


































