
Круглы стол «Сіла народа – у адзінстве»
- Details
- Створана 19.09.2023 08:56
18 верасня ў бібліятэцы адбыўся круглы стол «Сіла народа – у адзінстве», прысвечаны Дню народнага адзінства. У яго рабоце прынялі ўдзел супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, навучэнцы сярэдняй школы № 4 г. Віцебска.
Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Андрэй Бялецкі расказаў пра мерапрыемствы па святкаванні Дня народнага адзінства на Віцебшчыне. Да гістарычных падзей верасня 1939 года і іх ролі ў жыцці беларускага народа звярнуўся галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак. Намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч засяродзіла ўвагу прысутных на тым, як змяняліся ў гэты перыяд геаграфічныя межы Віцебскай вобласці, і пазнаёміла з некаторымі архіўнымі дакументамі таго часу. Свае меркаванні выказалі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр'ян Мацкевіч і намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі.


































