
Выстава жывапісу Аляксандра Хадзюкова
- Details
- Створана 22.09.2023 11:31
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адкрылася выстава жывапісу віцебскага мастака Аляксандра Хадзюкова.
На выставе прадстаўлены пейзажы ў стылі эмацыйнага рэалізму, выкананыя ў розных тэхніках. Адметна, што мастак ніколі не дае назвы сваім карцінам, таму кожны, каму яго работы блізкія, можа сам даць сваю назву.
Выстава адкрыта да 30 кастрычніка.


































