
Філалагічны лікбез «Іншаземцы ў нашай мове»
- Details
- Створана 05.10.2023 09:21
2 кастрычніка ў аддзеле выданняў на замежных мовах адбылося заключнае мерапрыемства праекта «Моўнае дрэва», у рамках якога супрацоўнікі аддзела правялі філалагічны лікбез «Іншаземцы ў нашай мове».
Сустрэча прайшла пад дэвізам «Мова стварае свет». Навучэнцы 6 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 41 г. Віцебска» прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, паўдзельнічалі ў конкурсе «Аналаг», зрабілі на творчай майстэрні «Лінгва-торбу».
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстаўка «Моўны настрой», на якой былі прадстаўлены выданні пазнавальнага характару аб індаеўрапейскіх мовах.


































