
Гадзіна інфармавання «Урокі кібербяспекі для пажылых людзей»
- Details
- Створана 05.10.2023 14:18
2 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармавання па пытанні кібербяспекі для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў г. Віцебска.
Старшы оперупаўнаважаны ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама Ганна Галінская расказала пра злачынствы ў сетцы Інтэрнэт і пра тое, як не стаць ахвярай махляроў.
Начальнік аддзела рознічных продажаў ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Бышнева расказала пра новы праект «Акадэмія Клопату», накіраванага на павышэнне фінансавай граматнасці людзей старэйшага пакалення. У рамках праекта навучаць бяспечна карыстацца банкаўскімі паслугамі, пісьменна выкарыстоўваць сучасныя анлайн-тэхналогіі і дапамогуць асвоіць правілы абароны ад махляроў.


































