
Відэаканферэнцыя «Лепшыя практыкі па патрыятычным выхаванні»
- Details
- Створана 05.10.2023 16:18
5 кастрычніка ў рамках правядзення XXIII Гусараўскіх чытанняў, арганізаваных Муніцыпальнай бюджэтнай установай культуры Петразаводскай гарадской акругі «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (г. Петразаводск, Рэспубліка Карэлія, Расія), адбылася відэаканферэнцыя публічных бібліятэк «Лепшыя практыкі па патрыятычным выхаванні».
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк Беларусі і Расіі. Загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова расказала пра гісторыка-патрыятычны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944», створаны супрацоўнікамі бібліятэкі.



































