
Міжнародная канферэнцыя «25 гадоў Першаму публічнаму Цэнтру прававой інфармацыі ў Расіі»
- Details
- Створана 09.10.2023 12:01
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «25 гадоў Першаму публічнаму Цэнтру прававой інфармацыі ў Расіі: сацыяльнае партнёрства і эфектыўнасць узаемадзеяння» адбылася ў канцы верасня 2023 года ў Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел ініцыятары і стваральнікі Цэнтра, прадстаўнікі дзяржаўных і муніцыпальных органаў улады, партнёры і ганаровыя госці, навуковыя і педагагічныя работнікі вышэйшых і сярэдніх прафесійных навучальных устаноў.
У рамках канферэнцыі прадстаўнікі розных бібліятэк Беларусі і Расіі дзяліліся вопытам прафесійнай падтрымкі розных катэгорый чытачоў і спецыялістаў у пошуку і падборы юрыдычнай, сацыяльна-эканамічнай, навуковай інфармацыі, прадастаўленні доступу да электронных бібліятэк і даведачна-прававых сістэм.
Намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава расказала пра рабоцу дзіцячых прававых клубаў у бібліятэках рэгіёна, дзейнасць якіх накіравана на павышэнне ўзроўню прававой адукаванасці дзяцей і падлеткаў, фарміраванне пачуцця адказнасці перад грамадствам, развіццё сацыяльных навыкаў, такіх як камунікацыя, супрацоўніцтва і лідэрства.



































