
Высокая ацэнка прафесіяналізму
- Details
- Створана 09.10.2023 12:09
У Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка адбылася цырымонія ўзнагароджання найлепшых дзеячаў культуры нашай краіны.
Ганаровую грамату «За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры» намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вользе Камедантавай уручыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
Таксама прадстаўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі ў складзе дэлегацыі рэгіёна сталі гледачамі святочнага гала-канцэрта майстроў мастацтваў, прысвечанага Дню работнікаў культуры і 70-годдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.



































