
Арганізацыйнае пасяджэнне клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 10.10.2023 14:33
10 кастрычніка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі адбылося арганізацыйнае пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка» для навучэнцаў 2 «В» класа УА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф. Ц. Блахіна».
У пазнавальна-гульнявой форме дзеці пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці клуба, дружна склалі дэвіз і даведаліся аб тым, што эмблемай клуба з'яўляецца сава – сімвал мудрасці і ведаў, праніклівасці і асветы.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі клуба атрымалі ў падарунак закладкі для кніг з эмблемай і дэвізам клуба «Правазнайка».


































