
Тэлемост «Фарыд Яруллін – кампазітар і воін»
- Details
- Створана 18.10.2023 12:36
Аб жыцці і творчасці татарскага кампазітара Фарыда Ярулліна расказала 17 кастрычніка Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Рэспубліканская дзіцячая бібліятэка імя Роберта Міннуліна (г. Казань, Рэспубліка Татарстан) у фармаце тэлемаста «Фарыд Яруллін – кампазітар і воін».
Малавядомымі фактамі з жыцця заснавальніка татарскага нацыянальнага балета, аўтара камерна-інструментальных твораў, апрацовак татарскіх народных песень Фарыда Ярулліна падзяліліся дырэктар РДБ імя Р. Міннуліна Ірына Мухаметгарэева, загадчык аддзела краязнаўчай і нацыянальнай літаратуры Зіля Зейдуліна і Крысціна Калініна.
Вядучы бібліёграф аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Кацярына Яскевіч паведаміла падрабязнасці аб баях за вызваленне Дубровенскага раёна, дзе загінуў Фарыд Яруллін.
Аб увекавечанні памяці кампазітара на Дубровеншчыне і праектах, якія накіраваны на захаванне і папулярызацыю творчасці, развіццё талентаў дзяцей у розных галінах мастацтва, расказала дырэктар ДУА «Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Ярулліна» Аксана Анікеева.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі сустрэчы – школьнікі Віцебска і Казані – убачылі архіўныя запісы балета «Шурале» і паслухалі ўрыўкі з твораў Фарыда Ярулліна.


































