
Новыя магчымасці супрацоўніцтва бібліятэк Расіі і Беларусі
- Details
- Створана 18.10.2023 15:01
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна стала анлайн-удзельнікам прэс-канферэнцыі «Асаблівасці супрацоўніцтва бібліятэк Расіі і Беларусі», якая адбылася 18 кастрычніка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Асноўнай тэмай размовы напярэдадні Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры» стала развіццё бібліятэчнай справы для ўмацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Унікальную магчымасць для развіцця ўласных і сумесных праектаў прадстаўляе пагадненне пра ўзаемадзеянне беларускіх бібліятэк з Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б. М. Ельцына. З 2009 года яна функцыянуе як агульнадзяржаўнае электроннае сховішча лічбавых копій найважнейшых дакументаў па гісторыі, тэорыі і практыцы расійскай дзяржаўнасці, рускай мове, а таксама як мультымедыйны шматфункцыянальны культурна-асветніцкі, навукова-адукацыйны і інфармацыйна-аналітычны цэнтр, які мае статус нацыянальнай бібліятэкі Расіі.
У найбліжэйшы час яе багацейшыя фонды і электронныя калекцыі стануць даступныя для чытачоў у Віцебску і іншых абласных і раённых цэнтрах Беларусі.


































