
Прафесійны візіт бібліятэкараў у дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці
- Details
- Створана 18.10.2023 16:12
Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна прынялі ўдзел у семінары «Фарміраванне асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў дашкольнай установы», які прайшоў 18 кастрычніка ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 г. Віцебска.
Вядучы бібліятэкар дзіцячага аддзела Таццяна Лузан расказала пра асноўныя напрамкі работы бібліятэкі з юнымі чытачамі, пра сацыякультурныя мерапрыемствы і найбольш цікавыя праекты для дзяцей і бацькоў. «Віртуальная» экскурсія па бібліятэцы для выхаванцаў старэйшай групы зрабіла выступленне яркім і пазнавальным.
Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанням супрацоўніцтва бібліятэкі з установамі дашкольнай адукацыі горада.
Семінар таксама наведалі педагогі і навучэнцы Аршанскага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.


































