
Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»
- Details
- Створана 20.10.2023 14:15
Ключавой падзеяй у сферы бібліятэчнай справы стаў X Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», які адбыўся 19–20 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
У гэтым годзе кангрэс прымеркаваны да Года міру і стварэння. Для ўдзелу ў ім зарэгістраваліся больш за 400 дэлегатаў з 10 краін.
У працы прафесійнай канферэнцыі прыняла ўдзел дэлегацыя Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ў ліку прадстаўнікоў найбуйных бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, вядучых навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў.
У праграме першага дня дырэктар Таццяна Адамян і намеснік дырэктара Вольга Камендантава абмяркоўвалі з калегамі пытанні культурнай дыпламатыі, ролі і месцы бібліятэк у тэхналагічнай экасістэме і лічбавым свеце, наведалі выставы выдавецкай прадукцыі, электронных інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў.
У другі дзень працы кангрэса ў секцыі «Праектныя ініцыятывы і сацыякультурныя практыкі ўстаноў культуры і адукацыі» загадчык агульнай чытальнай залы Таццяна Патоцкая падзялілася асноўнымі вынікамі рэалізацыі мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай», якая дзейнічае ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў 2021–2023 гадах. У іх ліку – адкрыццё духоўна-асветніцкага цэнтра пры ўдзеле і падтрымцы прадстаўнікоў Віцебскай епархіі, стварэнне мультымедыйнага праекта «Святыя заступнікі Віцебшчыны» і батлеечнага тэатра.


































