
Конкурсна-забаўляльная праграма «Містэр Восень»
- Details
- Створана 24.10.2023 07:27
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» 21 кастрычніка адбылася конкурсна-забаўляльная праграма «Містэр Восень», арганізаваная тэатральнай студыяй «Забава» ТЦСАН Кастрычніцка раёна г. Віцебска пад кіраўніцтвам Ларысы Тумінскай.
Журы конкурснай праграмы склалі галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па міні-футболе для татальна невідушчых Алег Кірылаў, намеснік старшыні праўлення Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелАІ» Міхаіл Каралюн, загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў ТЦСАН Першамайскага раёна Юлія Ціханава, намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Наталля Аўгусціновіч.
За тытул «Містэр Восень» змагаліся наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Чыгуначнага, Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў г. Віцебска, а таксама прадстаўнікі Віцебскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» і Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Кожны канкурсант падрыхтаваў «візітную картку» з расповедам пра сябе і свае захапленні. У конкурсах удзельнікі праявілі свае творчыя здольнасці, кемлівасць і логіку. Самым цікавым і запамінальным быў конкурс «Абарона касцюма», у якім удзельнікі прадстаўлялі свае вобразы, упрыгожаныя яркімі фарбамі восені.
Па выніках выступленняў канкурсантаў уладальнікам галоўнага тытула «Містэр Восень» стаў Цімур Шахціераў, наведвальнік аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. Журы не пакінула без увагі ўсіх удзельнікаў і ўзнагародзіла дыпломамі кожнага.


































