
Гульня-падарожжа «У горадзе Іменаградзе»
- Details
- Створана 16.11.2023 08:31
14 лістапада для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» адбылася гульня-падарожжа «У горадзе Іменаградзе».
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб першым дакуменце ў жыцці кожнага чалавека, аб самых папулярных і рэдкіх імёнах, якія даюць пры рэгістрацыі нараджэння дзяцей, а таксама прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах.
На арганізацыйным пасяджэнні ў кастрычніку ўдзельнікі клуба атрымалі заданне намаляваць эмблему клуба «Правазнайка», а на цяперашняй сустрэчы былі падведзены вынікі конкурсу, дзе самыя актыўныя яго ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.


































