
«Дзясятая сімфонія» Дзмітрыя Шастаковіча
- Details
- Створана 22.11.2023 14:55
Пра жыццё і творчасць кампазітара, піяніста, педагога Дзмітрыя Шастаковіча аматары музыкі даведаліся 21 лістапада ў рамках праекта «Музыка для ўсіх». Значнасць музычнай спадчыны найвялікшага сімфаніста свайго часу раскрыў на лекцыі Аляксандр Іваноў.
Музыказнаўца распавёў пра творчыя ідэі і тэхнічныя прыёмы, якія выкарыстоўваў Дзмітрый Шастаковіч (1906–1975), пра стварэнне Дзясятай сімфоніі, напісанай ў 1953 годзе.
Прагучаў запіс Дзясятай сімфоніі ў выкананні Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам дырыжора Яўгена Мравінскага. Гэты музычны шэдэўр напоўніў слухачоў неверагоднай энергіяй і атмасферай велічы, а тлумачэнні Аляксандра Віктаравіча раскрылі глыбінныя сэнсы твора і дапамаглі ўлавіць тонкія дэталі, каб у поўнай меры атрымаць асалоду і зразумець музыку.


































