
Пазнавальная гадзіна «Права на інфармацыю»
- Details
- Створана 23.11.2023 13:55
Пазнавальная гадзіна для студэнтаў другога курса МІПСА на тэму «Права на інфармацыю» ў рамках Сусветнага дня інфармацыі прайшла ў бібліятэцы 22 лістапада.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новага і цікавага пра гісторыю развіцця права на інфармацыю, яго значэнне ў сучасным свеце, а таксама пра асноўныя прынцыпы і праблемы, звязаныя з яго рэалізацыяй.
Студэнты абмеркавалі таксама значнасць інфармацыі як фактара развіцця сучаснага грамадства і важнага рэсурсу фармавання грамадскіх адносін, а таксама яе ролю ў кантэксце канстытуцыйных правоў і свабод чалавека.
Ларыса Дорагава, дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі па Віцебскай вобласці, расказала аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Наталля Царэнка, загадчыца Першай Віцебскай натарыяльнай канторы, падзялілася інфармацыяй аб асаблівасцях натарыяльных дзеянняў.


































