
«Мы не побач – мы разам!»
- Details
- Створана 05.12.2023 11:53
Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна правялі ў дзіцячым садку № 106 тэматычны занятак «Мы не побач – мы разам!».
Рабяты паглядзелі мультфільм «Цветик-семицветик» па казцы В. Катаева і пагаварылі аб тым, як дабро, падтрымка, разуменне дапамаглі героям казкі.
Дзеці выконвалі розныя заданні, падчас якіх змаглі адчуць на сабе, як цяжка часам жыць людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Дзеці абмеркавалі, як навучыцца заўважаць, каму і дзе патрэбна дапамога, і прапанавалі, як дапамагчы тым, хто знаходзіцца побач і мае патрэбу ў дадатковым клопаце.


































