
Відэапрэзентацыя «Медыяцыя і права»
- Details
- Створана 05.12.2023 15:59
Сёння ва ўсім свеце медыяцыя – гэта прызнаны і запатрабаваны метад вырашэння спрэчак. Рэспубліка Беларусь займае актыўную пазіцыю па развіцці медыяцыі, якая мае вялікае значэнне для канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж людзьмі і стварэння гарманічнага грамадства.
Любыя канфлікты, бытавыя, прафесійныя, сямейныя ці іншага кшталту, забіраюць вялікую колькасць часу, матэрыяльных рэсурсаў і, на жаль, здароўя. Медыяцыя спрыяе пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў і дасягненню кампрамісаў, не звяртаючыся да працяглых і дарагіх судовых працэсаў.
Пра базавыя прынцыпы медыяцыі як важнага складніка прававой культуры нашай краіны расказвае відэапрэзентацыя «Медыяцыя і права», якая адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў.


































