
Узнагароджанне ўдзельнікаў выставы «Прамяні сэрца»
- Details
- Створана 05.12.2023 15:01
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці людзей з інваліднасцю па зроку «Прамяні сэрца», прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў.
На выставе, якая дзейнічала ў бібліятэцы на працягу лістапада, былі прадстаўлены арыгінальныя творчыя работы майстроў з абмежаванымі магчымасцямі з Віцебска і Віцебскай вобласці.
Кожнаму чалавеку, які займаецца творчасцю, важна, каб нехта мог ацаніць плён яго працы. Выстава «Прамяні сэрца» стала важнай падзеяй як для арганізатараў, так і для ўдзельнікаў.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Канстанцін Ламчаноўскі і яго намеснік Наталля Аўгусціновіч падвялі вынікі выставы і ўручылі ўдзельнікам дыпломы і грашовыя прызы.
Псіхолаг Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжаліка Дзіканава выступіла з лекцыяй на тэму «Крокі да здаровага ладу жыцця і аптымізму». Для гасцей мерапрыемства прагучалі песні ў выкананні Людмілы Селіванавай.


































