
Анлайн-дыскусія для бібліятэчных спецыялістаў
- Details
- Створана 08.12.2023 09:49
У рамках дагавора аб творчым супрацоўніцтве паміж філіялам «Курская абласная бібліятэка для дзяцей і юнацтва» і ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» 6 снежня адбылася анлайн-дыскусія для бібліятэчных спецыялістаў «Дзеці і кніга: насустрач адзін аднаму. Што замінае і што можа дапамагчы ім сустрэцца?».
З прывітальным словам выступілі Людміла Пятрэнка, загадчык філіяла «Курская абласная бібліятэка для дзяцей і юнацтва» і Вольга Камендантава, намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся вопытам работы па арганізацыі абслугоўвання дзіцячага чытача ў сваіх бібліятэках. Спецыялісты абмеркавалі пытанні ўплыву школьнай загружанасці на чытанне кніг, плюсы і мінусы абмеркавання прачытанага з дарослым, а таксама ці супярэчыць класічная літаратура сучаснай.


































