
Міжнародны сеткавы лінгвалітаратурны квэст «195 гадоў з Жулем Вернам»
- Details
- Створана 11.12.2023 11:36
У 2023 годзе споўнілася 195 год з дня нараджэння французскага пісьменніка Жуля Габрыэля Верна – класіка прыгодніцкай літаратуры, члена Французскага Геаграфічнага грамадства і аднаго з заснавальнікаў жанру навуковай фантастыкі.
Гэтай падзеі і быў прысвечаны міжнародны сеткавы лінгвалітаратурны квэст, правезены ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» сумесна з ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя В. Я. Курбатава».
Квэст складаўся з трох заданняў, якія меркавалі праверку ведаў біяграфіі і творчасці Жуля Верна, прадстаўленне фрагмента з твора Жуля Верна, які апісвае навукова-фантастычнае адкрыццё з абласцей, цікавых самому пісьменніку, а таксама напісанне невялікага эсэ на тэму «Каго з літаратурных герояў Жуля Верна можна лічыць станоўчым персанажам і чаму?».
Азнаёміцца з творчыя работы ўдзельнікаў анлайн-праекта можна на сайце Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя В. Я. Курбатава.


































