
Пасяджэнне Савета дырэктараў «Актуальныя праблемы ў дзейнасці публічных бібліятэк»
- Details
- Створана 13.12.2023 14:47
12 снежня адбылося пашыранае пасяджэнне Савета дырэктараў публічных бібліятэк Віцебскай вобласці па тэме «Актуальныя праблемы ў дзейнасці публічных бібліятэк».
Адкрыла мерапрыемства дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян. Асноўныя напрамкі, праблемы і перспектывы развіцця ўстаноў культуры пазначыла галоўны спецыяліст аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Зоя Гукава.
На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў. Памочнік пракурора г. Віцебска Вольга Барысенка распавяла пра асноўныя заканадаўчыя меры, якія накіраваныя на супрацьдзеянне экстрэмісцкай дзейнасці. Наталля Пугачова, загадчык аддзела бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі, асаблівую ўвагу надала новаму праекту тыпавых штатаў, а таксама пазначыла асноўныя змены ў запаўненні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Асаблівасці запаўнення інтэграванай базы дадзеных (ІБД) у 2024 годзе патлумачыла Вольга Марчанка, начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай дзейнасці Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. У ходзе мерапрыемства абмеркавалі ўлік бібліяграфічнай дзейнасці, спецыфіку разліку платных паслуг у бібліятэчным асяроддзі, азнаёміліся з вынікамі пасяджэння Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні і пазначылі задачы на 2024 год.


































