
Кнігі ў дар бібліятэцы
- Details
- Створана 14.12.2023 15:04
Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і намеснік дырэктара Вольга Камендантава 13 снежня сталі ўдзельнікамі круглага стала, прысвечанага выхаду ўнікальнай кнігі «Народныя музычныя інструменты Беларусі».
Прэзентацыя выдання адбылася ў рамках XXXIV Міжнароднага музычнага фестывалю імя І. І. Салярцінскага.
Матэрыялам для зборніка паслужылі артыкулы вядомага рускага музычнага этнографа, інструментазнаўцы, кампазітара, дырыжора Мікалая Прывалава. Каб пашырыць чытацкую аўдыторыю, кніга выдадзена адразу на беларускай і рускай мовах.
Дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Таццяна Савіцкая, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага аркестра рускіх народных інструментаў «Мяцеліца» Ігар Тонін і дырэктар па развіцці калектыву «Мяцеліца» Наталля Міціна расказалі пра работу над кнігай і падрыхтаваную канцэртную праграму з беларускімі музычнымі інструментамі.
Разам з навінкай у фонд бібліятэкі таксама перададзеныя кнігі з асабістай кніжнай калекцыі Дзмітрыя Іванавіча Салярцінскага.


































