
Лекцыя «Аркадзь Падліпскі. Прэзентацыя кнігі «Витебск, который мы потеряли»
- Details
- Створана 30.04.2024 10:30
Бясплатныя курсы «Віцебск: реальная рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Лекцыя 5 (63)
Чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» адбыліся ў бібліятэцы 25 красавіка.
Сваю новую кнігу «Витебск, который мы потеряли» прадставіў краязнаўца Аркадзь Падліпскі.
Асноўную частку кнігі складаюць фотаздымкі з выявамі Віцебска і аповеды пра гісторыю паштовак і мясцін, што на іх адлюстраваны.
Падчас прэзентацыі Аркадзь Міхайлавіч расказаў пра тое, як пачынаўся яго шлях у калекцыяніраванні паштовак з выявамі Віцебска, падзяліўся звесткамі пра некаторых калекцыянераў, прадэманстраваў цікавыя фотаздымкі.


































