
Інфармацыйны дайджэст «Крыптавалюта: прававы статус»
- Details
- Створана 15.12.2023 15:19
Крыптавалюта ў цяперашні час з'яўляецца актуальнай навіной, на якую накіраваны погляд грамадскасці і дзяржавы.
У сувязі з тым, што ў свеце з гэтай з'явай мала хто знаёмы на ўзроўні, дастатковым для вызначэння яе месца ў сістэме сучасных грамадскіх адносін, пытанне аб яе прававым рэгуляванні, якое будзе прызнана сусветнай супольнасцю, застаецца адкрытым.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Крыптавалюта: прававы статус» з серыі «Дзелавы саветнік», які ўяўляе сабой агляд заканадаўства і судовай практыкі ў галіне крыптавалют. Ён дапаможа карыстальнікам разабрацца ў асноўных пытаннях, звязаных з выкарыстаннем і рэгуляваннем крыптавалют.
Выданне адрасавана навучэнцам і студэнтам юрыдычнага профілю, спецыялістам і юрыстам, а таксама шырокаму колу карыстальнікаў.


































