
Адкрыты дыялог «Вера и мода»
- Details
- Створана 18.12.2023 11:53
Адкрыты дыялог «Вера і мода» ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» прайшоў 14 снежня ў бібліятэцы.
Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя акадэміка І. П. Антонава разважалі пра тое, што такое мода і стыль, ці сумяшчальныя паняцці «праваслаўе» і «мода» і ці можа цікавасць да моды перашкаджаць духоўнаму жыццю верніка.
Разабрацца ў гэтых няпростых пытаннях маладым людзям дапамагаў вікарый Віцебскай епархіі епіскап Друцкі Яўсевій.


































