
Віншуем з Новым годам і Раством!
- Details
- Створана 21.12.2021 15:00
Паважаныя чытачы, дарагія сябры!
Віншуем вас з Новым годам і Раством!
У 2024 годзе Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна адзначыць 95-годдзе з дня заснавання. Дзейнасць па стварэнні найбуйнейшага збору дакументаў рэгіёна немагчымая без удзелу чытачоў: і ў пачатку працы, і ў пасляваенныя гады, і ў складаны перыяд канца ХХ стагоддзя.
Мы ўдзячныя кожнаму з вас за давер і спадзяемся, што наша сяброўства працягнецца доўгія гады, таму што кнігі ёсць і будуць сапраўднай крыніцай дабра і святла.
Жадаем, каб надыходзячы год падарыў натхненне для новых важных спраў, прафесійных поспехаў і сумесных дасягненняў!
Здароўя і дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў будучыні, поспеху і шчасця вам і вашым блізкім!
З павагай, калектыў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.



































